«Пакуль ЕС купляе энергарэсурсы ў Расіі, ён фінансава больш на баку агрэсара» — Наўседа
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас працы Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку сказаў журналістам, што сітуацыя, калі частка Еўропы ніяк не можа адмовіцца ад таго, каб купляць энергарэсурсы ў Расіі, прыводзіць у адчай.
Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»
«Як можна разумець той факт, што ЕС нават сёння, праз 3,5 гады пасля пачатку вайны, закупляе ў Расіі каля 13% свайго прыроднага газу, а сума, якую ён плаціць за гэтыя нафту і газ, перавышае ўсю падтрымку, якая аказваецца ім Украіне?» — заявіў Наўседа.
Па ягоных словах, гэта азначае, што «Еўропа нават не нейтральная і, фактычна, у фінансавых адносінах больш на баку Расіі, чым Украіны».
Літоўскі кіраўнік дадаў, што гэта «павінна прыводзіць усіх у адчай».
«Літва паказала выдатны прыклад таго, як можна (адмовіцца ад расійскіх рэсурсаў) у вельмі кароткія тэрміны. Так, мы пачалі рыхтавацца значна раней, і так, у нас не было ілюзій адносна Расіі», — запэўніў Наўседа.
«Мы распачалі крокі, якія цяпер робіць большасць краін ЕС, але ім трэба рабіць гэта хутчэй, інакш мы будзем карміць расійскую вайсковую машыну ўласнымі грашыма», — падсумаваў прэзідэнт Літвы.
Чытайце таксама:
«Час перакрыць вентыль». ЕС паскарае адмову ад расійскага звадкаванага газу
Еўрасаюз адказаў на патрабаванне Трампа адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў
Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ
Прэзідэнтка Еўракамісіі абвясціла аб завяршэнні эры расійскіх нафты і газу ў Еўропе
Трамп збіраецца пагаварыць з Орбанам, каб той не купляў расійскай нафты