БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны кіроўца пашкодзіў дзевяць прыпаркаваных аўтамабіляў

24.09.2025 / 16:56

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся ноччу 23 верасня, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 33‑гадовы кіроўца аўтамабіля Hongqi, рухаючыся па вуліцы Цімашэнкі, не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў дзевяць прыпаркаваных аўтамабіляў.

Скрыншот з відэа

Фізічны стан кіроўцы выклікаў падазрэнне ў супрацоўнікаў ДАІ, якія прыбылі на месца здарэння. Медыцынскі агляд гэта пацвердзіў: у выдыханым мужчынам паветры ўтрымлівалася 3,23 праміле алкаголю.

У машыне кіроўца знаходзіўся не адзін — кампанію яму складала 18‑гадовая пасажырка. Абое былі дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

У дачыненні да парушальніка склалі адміністрацыйныя пратаколы, ягоны аўтамабіль паставілі на стаянку пад ахову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула