БЕЛ Ł РУС

У Расію не прапусцілі 22 тоны беларускай бульбы

24.09.2025 / 16:47

Nashaniva.com

23 верасня на пункце пропуску «Красны Камень» у Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці спынілі ўвоз вялікай партыі беларускай бульбы, якую везлі ў Растоўскую вобласць.

Фота: 32.fsvps.gov.ru

Падчас праверкі інспектары Рассельгаснагляду выявілі, што 22 тоны бульбы суправаджаліся несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам. Гэты дакумент павінен быў пацвярджаць паходжанне бульбы, яе бяспеку і адпаведнасць устаноўленым патрабаванням.

У выніку ўвоз тавару ў Расію забаранілі, а сам груз вярнулі адпраўніку. Таксама вінаватага ў незаконным увозе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы

Лукашэнка: Сёлета добры ўраджай і хлеба, і бульбы

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Каментары да артыкула