БЕЛ Ł РУС

У БРСМ паставілі новага лідара

24.09.2025 / 16:31

Nashaniva.com

На з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі новым першым сакратаром Цэнтральнага камітэта арганізацыі абралі Уладзіміра Паўлоўскага, паведамляе БелТА.

Уладзімір Паўлоўскі

Уладзіміру Паўлоўскаму 31 год, ён родам з вёскі Малькі Горацкага раёна. Вучыўся на фізіка ў Магілёўскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Аркадзя Куляшова, а пасля на маркетолага ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.

Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў школах у Магілёве і Горках, быў першым сакратаром Горацкага райкама і Магілёўскага абкама па БРСМ. Таксама быў намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага мясакамбіната, а ў 2024 годзе прызначаны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

З'яўляецца членам бутафорскай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Месца кіраўніка БРСМ стала вакантным пасля таго, як папярэдні лідар Аляксандр Лук'янаў быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама. Гэтую пасаду раней займала Вольга Чамаданава, якая, у сваю чаргу, пайшла кіраваць асноўнай праўладнай партыяй «Белая Русь».

Чытайце таксама:

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска

Канапацкая прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з ідэалагічным актывам

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Каментары да артыкула