БЕЛ Ł РУС

У расійскі палон трапіў беларус, які ў 2022 годзе пешшу ўцякаў з Украіны ад вайны

24.09.2025 / 13:6

Nashaniva.com

Украінскі журналіст Дзмітро Хілюк, вызвалены сёлета ў жніўні з расійскага палону, расказаў, што расіяне перад адыходам з Кіеўскай вобласці ў 2022 годзе захапілі ў палон грамадзяніна Беларусі, які ішоў па дарозе ў беларускім кірунку, спадзеючыся, што яму дазволяць вярнуцца дадому, піша Радыё Свабода.

СІЗА ў Навазыбкаве. Фота: mipl.org.ua

«Яго затрымалі ў Кіеўскай вобласці. Ён быў ва Украіне, калі адбыўся напад Расіі, і тады пешшу пайшоў у бок Беларусі, уцякаў дадому, спадзяваўся, што яго прапусцяць, бо ён іншаземец і меў беларускі пашпарт. Я ведаў яго імя, але цяпер не ўзгадаю, шмат часу прайшло. Яго могуць памятаць тыя хлопцы, якія, на жаль, пакуль застаюцца ў расійскім палоне, якіх зь ім затрымалі і якія былі з ім у Навазыбкаве ў камеры. Яго таксама аформілі як ваеннапалоннага», — сказаў Свабодзе Дзмітро Хілюк.

Паводле яго, беларуса разам з украінскімі цывільнымі закладнікамі прывезлі ў турму ў Навазыбкаў Бранскай вобласці. Яго, як і ўсіх цывільных украінцаў, захопленых расіянамі ў Кіеўскай вобласці, афармлялі менавіта як ваеннапалонных.

Гэта першы вядомы выпадак, калі расіяне захапілі ў палон цывільнага беларуса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула