Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ
У горадзе Вянзоўна недалёка ад Варшавы дзікі зайшлі на футбольнае поле мясцовага клуба і істотна яго пашкодзілі. Нанесеная шкода ацэньваецца прыблізна ў 10 тысяч даляраў.
Жывёлы разрылі травяное покрыва поля плошчай у 800 квадратных метраў, а таксама пашкодзілі сістэму паліву. Цяпер для яго аднаўлення трэба сеяць новую траву і даць час ёй прыжыцца.
Па словах прэзідэнта клуба, дзікі знаходзіліся на полі каля 45 хвілін: спачатку з 4‑й гадзіны раніцы яны цёгаліся па меншым, агульнадаступным полі, а з 5:30 выйшлі і на вялікае.
Клуб напісаў у сацыяльных сетках, што статак дзікоў правёў на полі «някепскі спарынг», а газон пасля гэтага выглядае так, быццам тут араў трактар.
Аднаўленне поля можа абысціся прыкладна ў 40 тысяч злотых (каля 10 тысяч даляраў), а пра трэніроўкі і матчы на ім можна на нейкі час забыцца.
Чытайце таксама:
«Праляцела шмат розных думак». Рыбак расказаў, як да яго ў эфір уварваўся лось
Пад Мінскам раскідаюць з самалётаў прынады для дзікіх жывёл
У Белавежскай пушчы браканьер злавіў казулю капканам — суд пакараў строга