БЕЛ Ł РУС

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы

23.09.2025 / 20:32

Nashaniva.com

Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў патлумачыў, што выбар звязаны з гастранамічным турызмам: падарожнікі часта асацыююць паездкі з нацыянальнай кухняй, а бульбяныя стравы, такія як, напрыклад, дранікі, — фірмовы знак краіны.

Лагатып агенцтва — стылізаваная кветка бульбы, якая, па словах Марозава, сімвалізуе «прыгажосць у простых рэчах» і адкрывае новыя магчымасці для развіцця турызму. У яго пяць пялёсткаў, якія сімвалізуюць абласныя цэнтры, а ў цэнтры — Мінск. Калі змяніць колер, кветка можа асацыявацца з іншымі беларускімі сімваламі, напрыклад з «папараць-кветкай».

«Мы доўга думалі, з чым павінен асацыявацца новы брэнд Нацыянальнага агенцтва па турызме. Вывучалі вопыт розных краін — перамог вектар на гастранамічны турызм. Таму што вельмі часта падарожжа ў нейкую краіну асацыюецца з дэгустацыяй нацыянальных страў, — растлумачыў Марозаў. — І калі да нас прыязджаюць госці з іншых краін, яны хочуць паспрабаваць дранікі — нашу фірмовую страву, іншыя стравы з бульбы. Так мы выйшлі на той сімвал, які лёг у аснову рэбрэндынгу».

Чытайце таксама:

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў

«У каго большая лодка, той і мае рацыю». Кухар з Беларусі арганізуе туры на яхтах і катамаранах па ўсім свеце

Каментары да артыкула