БЕЛ Ł РУС

У Польшчы пакажуць спектакль «Шэпт» пра беларускіх шаптух

23.09.2025 / 15:31

Nashaniva.com

Спектакль «Шэпт» паводле кнігі Сяргея Лескеця пакажуць 28 верасня ў Гданьску і 2 кастрычніка ў Варшаве.

Фота: INEXKULT / Ксенія Васілёўкіна

Спектакль прапаноўвае занурыцца ў таямнічы і сыходзячы свет беларускіх шаптух, якія цягам стагоддзяў лекавалі людзей зёлкамі, агнём, вадою і замовамі. Яны звярталіся да пракаветных багоў і да хрысціянскіх святых, мелі ўласныя рытуалы ды рэцэпты выкаранення хваробы і маглі сагрэць адным словам. Беларускі фатограф і этнограф Сяргей Лескець больш за дзевяць гадоў занатоўваў свае сустрэчы з такімі бабулямі (а пераважна, шаптухамі былі жанчыны) на фотастужку ды дыктафон і назбіраў не толькі самі замовы, але і сведчанні тагачаснага жыцця, цеплыні і вясковай пяшчоты да людзей.

Фота: INEXKULT / Ксенія Васілёўкіна

Сярод акцёраў, якія ствараюць тэатральную замову з галасоў знахарак, музыкі і мінімалістычнай сцэнаграфіі, — Святлана Анікей і Міхаіл Зуй.

Спектакль пры падтрымцы фундацыі INEXKULT пакажуць 28 верасня ў 19:00 у Гданьску (Gdański Teatr Szekspirowski). Квіткі можна набыць тут.

А таксама 2 кастрычніка ў 19:00 у Варшаве (Terminal Kultury Gocław). Квіткі можна набыць тут.

Чытайце таксама:

У чым магія новага спектакля купалаўцаў, які прайшоў з аншлагам у некалькіх гарадах?

Каментары да артыкула