БЕЛ Ł РУС

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы

23.09.2025 / 12:57

Nashaniva.com

Экс-дэпутатка Марыя Васілевіч і Алена Казак, асабістая доктарка-анестэзіёлаг Лукашэнкі, стварылі фірму «Амалем» і сталі пастаўляць абсталяванне для б’юці-салонаў і медыцынскіх клінік. Іх кампанія прадстаўляе сусветных вытворцаў тэхнікі для касметалогіі і эстэтычнай медыцыны, а ўласны салон Казак ужо рыхтуецца выкарыстоўваць адзін з гэтых «апаратаў маладосці», піша «Бюро».

Экс-дэпутатка Марыя Васілевіч і асабістая доктарка-анестэзіёлаг Лукашэнкі Алена Казак стварылі кампанію «Амалем». Паводле звестак з сайта фірмы, яна з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком некалькіх вядучых вытворцаў медыцынскага абсталявання з Расіі, Паўднёвай Карэі і Іспаніі. Прадпрыемства пастаўляе тэхніку для касметалогіі, дэрматалогіі, эстэтычнай медыцыны і гінекалогіі, а таксама прапаноўвае навучанне персаналу.

Казак ужо мае досвед у гэтай сферы: у 2024 годзе яна стала ўладальніцай Antiage Clinic, які прапануе касметалагічныя працэдуры. У салоне хутка з’явіцца апарат Estetica LightCare Pro — такі ж самы «дэвайс маладосці» жанчына разам з Васілевіч прадае праз «Амалем».

Злева направа: Алена Казак, Наталля Эйсмант на вечарынцы Antiage Clinic. Крыніца: Інстаграм

Амбасадаркай Antiage Clinic стала Наталля Садоўская, кіраўніца асацыяцыі рэстаратараў Беларусі і спадкаемніца холдынга Golden Project. Яна ж у 2020 годзе прысутнічала на таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі.

Раней Antiage Сlinic называлася «Айрыс», і ёй валодалі асабістая доктарка Лукашэнкі — Святлана Канашэнка, яе сястра Наталля Кізік і хакеіст Павел Белы.

Чытайце таксама:

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч

Каментары да артыкула