БЕЛ Ł РУС

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй

23.09.2025 / 10:26

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызнанні руху Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй. У апублікаваным на сайце Белага дома дакуменце сцвярджаецца, што Антыфа заклікае да звяржэння амерыканскага ўрада, знішчэння праваахоўных органаў і ўсёй прававой сістэмы краіны.

Акцыя антыфашыстаў у Лондане. Фота: Mark Kerrison / In Pictures via Getty Images

Паводле тэксту ўказу, рух вядзе кампанію гвалту і тэрарызму па ўсёй краіне.

«Гэта кампанія ўключае скаардынаваныя дзеянні па перашкодзе выкананню федэральных законаў праз узброеныя сутыкненні з паліцыяй, арганізаваныя беспарадкі, жорсткія напады на супрацоўнікаў іміграцыйнай і мытнай службы, а таксама сістэматычны доксінг і іншыя пагрозы ў адрас палітыкаў і актывістаў», — гаворыцца ў дакуменце. 

Ад гэтага часу ўсе адпаведныя дзяржаўныя органы абавязаныя ўдзельнічаць у прадухіленні любых незаконных дзеянняў з боку Антыфа і звязаных з ім асоб, у тым ліку тых, хто атрымлівае фінансаванне ад руху ці яго прыхільнікаў.

Паводле Reuters, адміністрацыя Трампа выкарыстала забойства кансерватыўнага актывіста Чарлі Кірка як падставу для рэалізацыі даўніх планаў па барацьбе з левымі арганізацыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула