Пры абмене валюты пачнуць выдаваць электронныя чэкі
Нацыянальны банк Беларусі абнавіў інструкцыю па правядзенні валютна-абменных аперацый. Згодна з новаўвядзеннем, неўзабаве банкі і абменныя пункты пачнуць выдаваць кліентам электронныя чэкі.
Фота ілюстрацыйнае
Электронны варыянт чэка будзе даступны там, дзе ёсць спецыяльныя планшэты ці дысплеі. Чэк можна будзе паглядзець на экране альбо, пры жаданні, атрымаць яго ў традыцыйнай папяровай форме.
Як падкрэслілі ў Нацбанку, у дакуменце абавязкова будзе ўся неабходная інфармацыя: якая сума была здадзена, якая атрымана і па якім курсе праведзена аперацыя.
Змены набудуць моц пасля афіцыйнага апублікавання, што чакаецца яшчэ ў гэтым месяцы.
Чытайце таксама:
Аўстрыйца падманулі з дапамогай старых беларускіх грошай
«У банку пацвердзілі, што яны сапраўдныя». Беларуска купіла на Wildberries даляры па нечаканым курсе
«Страцілі 5% сумы і тры тыдні». Як беларусы пазбаўляюцца ад дрэннай валюты і дзе яе прымаюць