Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках
Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала ў сваім тэлеграм-канале памятку па афармленні сшыткаў у школах. Гэта афіцыйныя рэкамендацыі для настаўнікаў і вучняў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Памятка ўключае правілы для сшыткаў у клетку і ў лінейку, паказвае, як правільна ставіць даты, загалоўкі і водступы. Да ўсяго гэтага прыводзяцца канкрэтныя прыклады.
У сшытках у лінейку дату і словы «Класная работа» трэба пісаць пасярэдзіне радка. У сшытках у клетку дату трэба пачынаць з водступам у 10 клетак ад левага краю, а «Класная работа» — з водступам у 6 клетак.
Памііж пачаткам розных работ рэкамендуецца пакідаць водступ у 4 клеткі або дзве працоўныя лініі.
Міністэрства адукацыі заклікала бацькоў і настаўнікаў спампаваць памятку і дапамагаць дзецям фарміраваць добрыя вучэбныя звычкі.
Чытайце таксама:
«Забярыце дадому з разбітай галавой». Беларуска паскардзілася, што сыну не выклікалі хуткую ў школе
Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за тое, што купляў смажанкі
Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі
З 1 кастрычніка крыху падаражэе харчаванне ў школах і садках