БЕЛ Ł РУС

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме

22.09.2025 / 11:42

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла інфармацыю аб здарэнні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у Крыме. У ведамстве паведамілі, што пацярпелых двое, і яны атрымалі раненні сярэдняй цяжкасці.

«Згодна з удакладненымі звесткамі, двое пацярпелых атрымалі раненні сярэдняй ступені цяжкасці», — паведаміў МЗС.

Беларускія дыпламаты знаходзяцца ў кантакце з праваахоўнымі органамі і медыцынскімі ўстановамі.

«Пры неабходнасці грамадзянам будзе аказана ўсебаковая падтрымка», — адзначылі ў ведамстве.

Іншых падрабязнасцяў пра асоб, што былі паранены ў Крыме, МЗС не прывяло. 

ТАСС даводзіць, што гэта турысты, што гулялі каля мора. 

Расійскі кіраўнік акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў ноччу заявіў пра гібель 3 і раненні 16 чалавек у раёне Фароса.

Украінцы паведамлялі, што беспілотнікі знішчылі рэстаран у элітным крымскім санаторыі «Фарос», які ўчоры быў закрыты на спецабслугоўванне, бо там маглі быць «важныя госці».

Таксама ГУР Украіны сёння заявіў пра знішчэнне двух самалётаў-амфібій і верталёта, суправадзіўшы гэта відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула