БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па Запарожжы загінулі тры чалавекі

22.09.2025 / 8:37

Nashaniva.com

Па горадзе былі нанесены ўдары пяццю авіябомбамі, пашкоджаны 15 шматпавярховых і 10 прыватных дамоў, а таксама нежылыя памяшканні.

Фота з тэлеграма Івана Фёдарава

У выніку расійскага ўдару па Запарожжы загінулі тры чалавекі.

— На жаль, цуду не адбылося. Толькі ратавальнікі дасталі з-пад завалаў разбуранага дома цела 75‑гадовай жанчыны, — напісаў у тэлеграме кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Паводле яго слоў, начная атака на горад Запарожжа забрала тры жыцці. Раней ён паведамляў пра двух загінулых і пра пошукі жанчыны пад заваламі прыватнага жылога дома, які быў цалкам разбураны ў выніку ўдару.

Як пісаў Фёдараў, па горадзе былі нанесены ўдары пяццю авіябомбамі, пашкоджаны 15 шматпавярховых і 10 прыватных дамоў, а таксама нежылыя памяшканні. Ратавальнікі тушылі пажар на аб'екце грамадзянскай інфраструктуры.

Расейскія вайскоўцы чарговую атаку на Запарожжа, якія пачасціліся ў верасні, не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула