Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай
Падчас выступу ў Амерыканскім інстытуце Cornerstone прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз згадаў свой удзел ва ўрэгуляванні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам, але назваў адну з гэтых краін Камбоджай.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Leon Neal / Getty Images
«Яны прыйшлі ў мой кабінет, два лідары. Усё, што яны рабілі падчас сваіх тэрмінаў, гэта забівалі людзей з абодвух бакоў. А праз гадзіну мы ўжо абдымаліся і трымаліся за рукі. Гэта было выдатна. Мы ўладзілі гэтую вайну, якую, як нам казалі, немагчыма ўладзіць. Камбоджа і Арменія», — сказаў Трамп.
Гэта не першы выпадак, калі ён памыляецца ў назвах краін. Раней Трамп публічна называў Арменію «Албаніяй», а Азербайджан — «Абербайджанам».
Акрамя таго, Трамп амаль у кожным сваім выступленні сцвярджае, што падчас свайго другога прэзідэнцкага тэрміну спыніў сем войнаў.
Чытайце таксама:
Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі