БЕЛ Ł РУС

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва

20.09.2025 / 17:13

Nashaniva.com

У самым цэнтры Мінска, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 32, у найбліжэйшыя тыдні адчыніць дзверы Музей піва, над якім каманда Lidbeer працавала некалькі гадоў. Рамонт ужо завершаны, а цяпер ідзе фінальнае афармленне экспазіцыйных залаў. Афіцыйнае адкрыццё чакаецца прыкладна праз 2—3 тыдні, паведаміў у фэйсбуку гісторык Алег Дзярновіч.

Фота: Koko.by

Музей размесціцца ў двухпавярховым будынку і будзе сумяшчаць у сабе традыцыйную выставу і гастранамічны фармат — гэта значыць, наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць экспанаты, прысвечаныя гісторыі піваварства ў Беларусі, але і паспрабаваць розныя гатункі піва, а таксама стравы нацыянальнай кухні.

Па сутнасці, праект задуманы як рэстаран-музей, дзе можна адначасова заглыбіцца ў гісторыю і атрымаць кулінарны досвед.

Мансарда будучага музея. Фота Алега Дзярновіча

У 2014 годзе ў гэтым будынку ўжо дзейнічаў музей піва, створаны пры бровары «Старамесны півавар». Там экспанаваліся прадметы, звязаныя з гісторыяй піваварства ў Беларусі, сабраныя ў розных рэгіёнах краіны. Інтэр’еры былі спецыяльна распрацаваныя пад музей і нават прадугледжвалі аглядную пляцоўку, каб наведвальнікі маглі назіраць за працэсам прыгатавання напою. Аднак праект праіснаваў толькі чатыры гады, пасля чаго ў будынку адкрыўся стрыптыз-клуб.

Цяперашняя ініцыятыва Lidbeer больш маштабная: яна мае на мэце не толькі паказаць гісторыю і традыцыі піваварcтва, але і зрабіць музей часткай сучаснага культурнага жыцця Мінска. Тут плануюцца інтэрактыўныя элементы, магчымыя тэматычныя імпрэзы і спецыяльныя праграмы для наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны

Прадаюць калекцыю, канфіскаваную ў Бабарыкі. А што стала з творамі, якія канфіскоўвалі нацысты?

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Рэстаран Мак.by адкрыюць у Баранавічах

У Мінску гарэў рэстаран «Чумацький шлях»

Каментары да артыкула