БЕЛ Ł РУС

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч

20.09.2025 / 16:54

Nashaniva.com

З гэтага часу ў ЗША трэба аплаціць $100 тысяч, калі заяўнік падаецца на працоўную візу H-1B, па якой з-за мяжы прыязджаюць кваліфікаваныя работнікі ў пэўных галінах. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце Белага дома, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

Ва ўказе адзначаецца, што праграма неіміграцыйных віз H-1B, якія выдаюцца на тры гады, была створана для прыцягнення ў ЗША часовых работнікаў, каб тыя выконвалі дадатковыя, высокакваліфікаваныя функцыі. Але праграма «наўмысна выкарыстоўвалася для замены, а не дапаўнення, амерыканскіх рабочых на менш кваліфікаваную працоўную сілу з меншай аплатай». Гэта нібыта падрывае эканамічную і нацыянальную бяспеку ЗША.

Адміністрацыя Трампа мяркуе, што новы закон будзе стымуляваць кампаніі наймаць не іншаземных, а амерыканскіх работнікаў.

У лютым Трамп выступіў з ідэяй замяніць візавую праграму для замежных інвестараў на так званую «залатую карту», якую можна будзе набыць за $5 мільёнаў як шлях да амерыканскага грамадзянства. А ў красавіку ён нават апублікаваў «залатую карту» са сваёй выявай.

Чытайце таксама:

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая

«Ён мяне падвёў». У апошні дзень візіту ў Брытанію Трамп абмеркаваў са Стармерам ціск на Пуціна

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША

Каментары да артыкула