БЕЛ Ł РУС

Падоўжылі забарону на вываз з Беларусі некаторых прамысловых тавараў

20.09.2025 / 15:52

Nashaniva.com

Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 18 верасня 2025 года №514 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з дакументам, забаронена вывозіць з Беларусі ў краіны ЕАЭС тавары з пераліку, прыведзенага ў дадатку, незалежна ад краіны іх паходжання. Таксама нельга вывозіць гэтыя ж тавары за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у дзяржавы, якія не ўваходзяць у аб’яднанне, калі яны афармляюцца пад працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за тэрыторыяй або рээкспарту.

Да такіх тавараў аднесеныя: гіпс, ёмістасці для сціснутага ці звадкаванага газу, рухавікі ўнутранага згарання, халадзільнае і маразільнае абсталяванне, электрагенератарныя ўстаноўкі. Таксама ў спіс увайшлі медыцынскія вырабы: гіпс, зубныя цэменты і матэрыялы для пломбаў, цэменты для аднаўлення костак і іншыя.

Разам з тым забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія маюць сертыфікат паходжання або акт экспертызы, што пацвярджае іх беларускую ці расійскую вытворчасць.

Упершыню гэта забарона з'явілася яшчэ вясной 2022 года.

Чытайце таксама:

З Латвіі спрабавалі правезці ў Беларусь восем падсанкцыйных матацыклаў

Беларус перавёз тавар з Польшчы ў Беларусь часткамі, але гэта яму не дапамагло

Урад працягнуў забарону на вываз некаторых тавараў

Каментары да артыкула