БЕЛ Ł РУС

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

20.09.2025 / 14:31

Nashaniva.com

Паводле даных вайскоўцаў, падраздзяленні Узброеных сіл нанеслі ўдар па Саратаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Саратаве. Ён забяспечвае 2,54% ад агульнага аб’ёму нафтаперапрацоўкі ў Расіі.

Там былі пацверджаны выбухі і маштабны пажар.

Таксама падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм уразілі Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці — да 3% агульнага аб’ёму па краіне, там таксама зафіксаваны выбухі і загаранне.

Акрамя таго, падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый трапілі па аб’екце магістральнай транспартнай інфраструктуры — лінейна-вытворча-дыспетчарскай станцыі (ЛВДС) «Самара». Гэта вытворчая станцыя, дзе адбываецца змешванне высока– і нізкасеравай нафты з розных радовішчаў для фарміравання экспартнага сорту нафты Urals (да 50% ад агульнага аб’ёму экспарту РФ). Вынікі трапляння невядомыя.

Генштаб падкрэслівае, што ўсе гэтыя аб’екты задзейнічаны ў забеспячэнні Узброеных сіл Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула