На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў
Сённяшні матч расійскай медыялігі паміж «2Drots» і «LitEnergy» можа стаць самым наведвальным паядынкам у гісторыі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску.
На гульню прададзена больш за 27 тысяч квіткоў. Умяшчальнасць арэны складае 33 тысячы 145 гледачоў, піша Прессбол.
Матч паміж камандамі «LitEnergy» і «2Drots» пачнецца а 18:00.
Медыяліга — гэта футбольны турнір у Расіі, у якім удзельнічаюць былыя футбалісты, блогеры і селебрыці. У медыялізе сёлета гуляюць восем клубаў, падзеленыя дзве групы.
Рэкорд наведвальнасці Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску, адкрытага тры месяцы таму, належыць таварыскаму матчу зборных Беларусі і Расіі. Гульню, якая прайшла 10 чэрвеня, наведалі 27 тысяч 314 заўзятараў.
Матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў у пачатку 2000‑х на мінскім стадыёне «Дынама» наведвала па 30 тысяч гледачоў. Так, матч з «Ювентусам» у верасні 2008 года, які стаў першым для беларускага клуба ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, наведала 31 тысяча 400 чалавек.