БЕЛ Ł РУС

МАК не стаў мяняць умовы допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды

19.09.2025 / 19:43

Nashaniva.com

Міжнародны алімпійскі камітэт пакінуў без змен умовы ўдзелу спартсменаў ад Беларусі і Расіі на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Карціна-д'Ампеца ў 2026 годзе. Яны застануцца такімі самымі, якія дзейнічалі для Алімпіяды-2024 у Парыжы.

Фота ілюстрацыйнае

Ніякія каманды ад Беларусі і Расіі ў спаборніцтвах удзельнічаць не змогуць. Тыя ж атлеты, якія прайшлі кваліфікацыю і маюць беларускі ці расійскі пашпарт, змогуць выступаць толькі як нейтральныя індывідуальныя спартсмены пад нейтральным сцягам і гімнам.

На Алімпіяду не будуць дапушчаныя спартсмены і персанал, якія актыўна падтрымліваюць вайну або знаходзяцца на кантракце ва Узброеных сілах Беларусі і Расіі, а таксама ў нацыянальных структурах бяспекі.

Нейтральныя спартсмены не будуць удзельнічаць у парадзе дэлегацый на цырымоніі адкрыцця, але змогуць прысутнічаць на ёй. Пытанне ўдзелу ў цырымоніі закрыцця будзе вырашацца падчас саміх гульняў.

Як і на Алімпіядзе ў Парыжы, для ацэнкі допуску спартсменаў будзе створана Камісія па разглядзе допуску індывідуальных нейтральных спартсменаў.

Чытайце таксама:

Балгарскіх спартсменаў на Алімпіядзе-2026 могуць адправіць пад нейтральны сцяг

МАК не будзе дабівацца допуску да Алімпійскіх гульняў беларускіх біятланістаў

Затрыманы старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель

Беларускіх біятланістаў не пусцяць на Алімпіяду нават у нейтральным статусе

Каментары да артыкула