БЕЛ Ł РУС

Жанчына ў Гомелі лінула ў твар мужу спіртам. Той у выніку памёр

18.09.2025 / 9:19

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў ліпені мінулага года. Па словах жонкі, муж даўно змагаўся з алкагольнай залежнасцю.

Каб дапамагчы яму справіцца, яна прыкладала ўсялякія намаганні, нават звярталася да спецыялістаў. У той дзень яны стаялі ля газавай пліты, піша belkagomel.by.

Мужчына дастаў чысты спірт і пачаў піць. На эмоцыях жонка адабрала ў яго бутэльку і выплюхнула вадкасць яму ў твар.

Патрапіўшы на адзенне, яна тут жа загарэлася, мужчына атрымаў цяжкія апёкі, ад якіх неўзабаве памёр у бальніцы.

У судзе жанчына цалкам прызнала сваю віну і шчыра раскаялася.

Яе прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам 1 год і 6 месяцаў без накіравання ў калонію, але ў сувязі з амністыяй фактычна вызвалілі ад пакарання на год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула