У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА
У Брэсце на Мухаўцы 39‑гадовы рыбак Сяргей Зубко з Пружан спакойна вудзіў рыбу і ладзіў жывы стрым свайго занятку. Але ў пэўны момант сітуацыя нечакана змянілася: на гарызонце раптам аднекуль узнік і стаў бегчы проста ў бок блогера лось.
Скрыншот з відэа
Мужчына добра такі напалохаўся, думаючы, што жывёліна бяжыць з мэтай напасці на яго. Але лось падбег да вады, ускочыў у раку за некалькі метраў ад яго і паплыў на другі бераг.
Сітуацыя трапіла ў эфір і ўразіла гледачоў сваёй абсалютнай нечаканасцю. Таму відэа хутка разляцелася ў інтэрнэце.
Чытайце таксама:
Бусел замест выраю заляцеў у цэнтр Гродна ВІДЭА
У цэнтры Гродна пасяліўся бабёр ВІДЭА
У сацсетках завірусіўся ролік з канём, які чакае аўтобуса на Магілёў ВІДЭА