Махляры сталі званіць людзям ад імя службы падтрымкі 115.бел
Апошнім часам павялічылася колькасць тэлефонных званкоў ад ашуканцаў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі кантакт-цэнтра «Мая Рэспубліка: 115.БЕЛ». Пра гэта паведамілі ў цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Натэла Абразцова, спецыялістка па рэкламных камунікацыях Цэнтра інфармацыйных тэхналогій, падкрэсліла, што каб не стаць ахвярай гэтых махляроў, важна памятаць пра гэтыя рэчы:
- Сапраўдныя супрацоўнікі 115.бел не тэлефануюць і не пішуць у месенджары, каб запытаць якія-небудзь коды.
- SMS-коды, якія прыходзяць у паведамленнях, прызначаныя толькі для асабістай рэгістрацыі ў мабільным дадатку «Мая Рэспубліка: 115.бел». Нават калі чалавек тэлефануе вельмі пераканаўча, называе імя ці іншыя асабістыя даныя, нельга перадаваць яму SMS-коды.
- Адзіная мэта тэлефанавання сапраўдных супрацоўнікаў 115.бел — даведацца, ці задаволеныя жыхары дамоў якасцю абслугоўвання пасля падачы заяўкі.
Чытайце таксама:
Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў
У міліцыі расказалі пра новы від махлярства
Раскрылі махлярскую схему па перапродажы калекцыйных манет
У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC