БЕЛ Ł РУС

Дуліна назвала артыкул Лойкі «пляўком у твар»

17.09.2025 / 15:33

Nashaniva.com

«Атрымліваецца, што патрабаванне магчымасці выбару — выехаць ці застацца — у пенсіянераў выклікана праблемай нявыплаты пенсіі». Былая палітзняволеная Наталля Дуліна адрэагавала на артыкул Вольгі Лойка «З'ехаць нельга застацца. Як выжыць беларускім пенсіянерам-палітвязням». 

Вядомая лінгвістка Наталля Дуліна піша, што ёй не падабаецца гэтая публікацыя тым, як расстаўлены акцэнты ў ёй.

«Атрымліваецца, што патрабаванне магчымасці выбару — выехаць ці застацца — у пенсіянераў выклікана праблемай нявыплаты пенсіі. То бок, нібыта пенсіянеры хочуць застацца, бо інакш не змогуць атрымліваць пенсію. Ну, асабіста для мяне такое тлумачэнне — гэта, выбачайце, плявок у твар. Я думаю, што многія іншыя ўдзельнікі гэтай нашай пенсійнай кампаніі таксама не па гэтых прычынах могуць быць незадаволеныя выдварэннем», — піша Наталля Дуліна.

Яна нагадвае, што ўжо выказвалася, што значыць для яе гэтая жахлівая акцыя па выкідванні за межы Беларусі. Яна пісала і пра праблему пенсіі. Галоўнае для яе — гэта абуральнае парушэнне закона.

«У артыкуле аўтар піша пра праблемы з уладкаваннем, здароўем, неабходнасцю забяспечваць сваю «старасць».

Ды плявала я на ўсё гэта, я не люблю халявы і буду сама забяспечваць сябе, працаваць, шукаць выхады. Але ні пры якіх абставінах — ёсць у мяне сродкі да існавання ці не — мяне не маюць права пазбавіць таго, што я ўжо заслужыла, таму што ўжо адпрацавала кучу гадоў у краіне, плаціла падаткі і рабіла выплаты ў пенсійны фонд.

І чаму зараз краіны, якія прымаюць мяне, каб даць мне магчымасць жыць на свабодзе, павінны «замарочвацца» тымі грашыма, якія я ўжо адпрацавала да гэтага, у іншай краіне. Няўжо гэта незразумела?» — піша Дуліна.

Раней Наталля Дуліна тлумачыла філосафу Пятру Рудкоўскаму, які заклікаў не абясцэньваць намаганні амерыканцаў па вызваленні палітвязняў, чаму яна супраць такога вызвалення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула