БЕЛ Ł РУС

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

16.09.2025 / 17:53

Nashaniva.com

З 1 верасня 2025 года ў беларускіх школах дзейнічае забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў падчас урокаў як для вучняў, так і для настаўнікаў. Аднак заставалася адкрытым пытанне пра смарт-гадзіннікі.

Фота ілюстрацыйнае

Міністэрства адукацыі дало афіцыйнае тлумачэнне:

«Пастанова №136 не распаўсюджваецца на выкарыстанне смарт-гадзіннікаў (разумных гадзіннікаў)».

Такім чынам, такія гадзіннікі школьнікам можна насіць і карыстацца імі. Раней інфармацыя пра забарону выклікала вялікае абурэнне з боку бацькоў дзяцей. 

Заяўленая мэта ўвядзення забароны на тэлефоны ў школе — стварыць больш спрыяльнае асяроддзе для навучання: знізіць фактары, якія адцягваюць увагу, павысіць канцэнтрацыю на ўроку, палепшыць паспяховасць, зменшыць выпадкі булінгу і кібербулінгу, а таксама падштурхнуць дзяцей да большай актыўнасці на перапынках і захавання здароўя.

У дакуменце таксама прадугледжаныя выключэнні. Дзеці, якім неабходна карыстацца мабільнымі прыладамі па медыцынскіх паказаннях, могуць атрымаць дазвол. Акрамя таго, планшэты і электронныя кнігі замест папяровых падручнікаў можна выкарыстоўваць у выпадку праблем з апорна-рухальным апаратам ці іншых хвароб, калі трэба зменшыць вагу школьнага заплечніка.

Пры гэтым планшэты і «электронкі» павінны быць без доступу да інтэрнэту і без функцый мабільнай сувязі. Час выкарыстання такіх прылад мае быць абмежаваны ў адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі нормамі.

Чытайце таксама:

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі

У Мінадукацыі выказаліся аб забароне смарт-гадзіннікаў у школах

«Указ прыняты, а як гэта павінна працаваць, прыдумай сам». Што думаюць настаўнікі пра забарону мабільнікаў у школах

Каментары да артыкула