БЕЛ Ł РУС

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле

16.09.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Юрыстка з Бабруйска Таццяна Клачко, партнёрка вядомага юрыдычнага бюро і ўдзельніца міжнародных праектаў, была асуджаная за ўдзел у пратэстах.

Таццяна Клачко. Фота з яе старонкі Укантакце

Таццяне Клачко 37 гадоў. Яна родам з Бабруйска. У 2011-м дзяўчына скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2017 і 2021-м прайшла курсы ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, пракурораў, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.

Таццяна працуе юрыстам з 2010 года. Пасля працы ў розных кампаніях, у тым ліку міжнародных, яна стала партнёрам бюро Lovtsov, Klochko & Partners. З 2014 удзельнічае ў штогадовым даследаванні Сусветнага банка «Doing Business».

Таццяна спецыялізуецца на паслугах бізнэсу. Яна займаецца прававымі спрэчкамі, прававым аўдытам, пытаннямі здзелак па зліцці і паглынанні бізнэсу, а таксама ягонай ліквідацыі. Таццяна бралася праекты як у Беларусі, гэтак і ў замежжы.

Таццяну Клачко асудзілі ў сярэдзіне 2025 года па абвінавачанні ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Джазавую спявачку і кіраўніцу вакальнай студыі асудзілі па палітычным артыкуле

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Каментары да артыкула