У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы
Здарэнне адбылося ў мінулы чацвер у пасёлку Луцкі.
Ілюстрацыйнае фота: дрон у небе. Фота: AP Photo Evgeniy Maloletka
«Двухметровы дрон зваліўся ўсяго за 30 метраў ад мясцовай школы і за 40 метраў ад шматпавярхікаў, проста ў цэнтры пасёлка. Па шчаслівым супадзенні, ён упаў на стадыён. Папярэдне вядома, што выбуху не адбылося, пацярпелых няма. На месца аператыўна прыбылі сілавікі і сапёры, тэрыторыю ачапілі. Здымаць месца падзення і працу спецслужбаў забаранілі, але назіраць за працэсам эвакуацыі магла палова пасёлка», — паведаміў «Флагшток» са спасылкай на канал «Свабодны Жлобін».