У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў
У ноч на нядзелю ў рэгіёне адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт на чыгунцы: сышоў з рэек цеплавоз, у выніку чаго загінуў машыніст, паведаміў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздэнка.
Паводле слоў Драздэнкі, улады праводзяць праверку і аднаўленчыя работы «ў сувязі са сходам з рэек адзінкавага цеплавоза паблізу станцыі Семрына ў Гатчынскім акрузе Ленінградскай вобласці».
Раней Драздэнка пісаў, што ў Лужскім раёне Ленінградскай вобласці сышоў з рэек цеплавоз з пятнаццаццю пустымі цыстэрнамі.
Улады паведамілі, правяраюць, ці было здарэнне дыверсіяй.
У выніку другога здарэння, каля станцыі Семрына, загінуў машыніст. «Яго заціснула ў кабіне, пасля дэблакіроўкі ён памёр у машыне хуткай», — паведаміў губернатар.
Драздэнка піша, што ў Ленінградскай вобласці «будзе ўзмоцнена праца праваахоўных службаў для бяспекі на ўсіх відах транспарту».