БЕЛ Ł РУС

Расійскі ратавальнік расказаў, што стала прычынай гібелі беларускага турыста на Эльбрусе

13.09.2025 / 23:31

Nashaniva.com

У пачатку верасня на Эльбрусе трагічна загінуў беларускі турыст Іван Сукач. У эфіры АНТ спецыяліст Эльбрускага высокагорнага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі Бека Цындэліяні расказаў, што стала гэтаму прычынай. 

Іван Сукач. Фота: Anastasia Barcelona / Facebook

26-гадовы мужчына выправіўся ў горы самастойна, без рэгістрацыі свайго маршруту ў МНС. Пасля выхаду на сувязь 3 верасня мужчына знік і яго некалькі дзён шукалі ратавальнікі.

Бека Цындэліяні паведаміў, што, на яго думку, прычынай гібелі стала недастатковая падрыхтаванасць турыста: у яго не было адпаведнага абутку і вопраткі для такіх умоў.

Ратавальнік адзначыў, што на вяршынях ёсць схілы з высокай травой і вельмі крутым ухілам, дзе без правільнай амуніцыі лёгка страціць раўнавагу.

Ён мяркуе, што ў тумане беларус збіўся з маршруту, страціў арыентацыю і сарваўся з вышыні. Па траўмах на целе было відаць, што падзенне адбылося з вялікай вышыні.

Падчас пошукаў выратавальнікі працавалі ў раёне Церскольскага вадаспаду, дзе, паводле наяўнай інфармацыі, мог знаходзіўся турыст. Да аперацыі былі прыцягнутыя спецыялісты з Эльбрускага пошукава-выратавальнага атрада, цэнтр «Лідар» і верталёт МНС.

У эфіры АНТ паказалі апошняе відэа, якое турыст паспеў адправіць перад трагедыяй. На ім ён гаворыць:

«Сёння спрабуем з вышыні 1900 падняцца на вышыню 3600 у ручным рэжыме. Усё, сцяжынка нешта зусім паменшылася. Я ўжо ёй крыху не давяраю».

7 верасня, праз некалькі дзён пасля знікнення, цела 26-гадовага беларуса знайшлі. Паводле папярэдніх звестак, ён планаваў узняцца на гару Церскалак (вышыня 3800 метраў), якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходнім адрозе Эльбруса.

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Пошукі беларускага альпініста на Каўказе прыпынілі

Беларускі турыст знік на Эльбрусе

Каментары да артыкула