БЕЛ Ł РУС

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве

13.09.2025 / 22:9

Nashaniva.com

13 верасня расійскія самалёты парушылі правілы палёту, таму ў паветра былі паднятыя знішчальнікі НАТА, паведамілі ва Узброеных сілах Літвы. Прытым рабілі гэта яны нават двойчы.

Фота ілюстрацыйнае

«Яны падымаліся для назірання і суправаджэння расійскіх самалётаў, якія парушылі парадак. Абодва выпадкі не былі звязаныя з прэвентыўнымі мерамі ў Польшчы з-за дронаў», — паведамляе літоўская армія.

Расійскія самалёты ляцелі з выключанымі радыёлакацыйнымі аўтаадказчыкамі і без планаў палёту.

Раніцай 12 верасня пачаліся беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні «Захад-2025».

Чытайце таксама:

У Польшчы зноў падымалі авіяцыю для барацьбы з дронамі і закрывалі Люблінскі аэрапорт

У паветранай прасторы Румыніі перахапілі расійскі дрон

ЗША паабяцалі абараняць «кожны дзюйм» тэрыторыі НАТА

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў

Каментары да артыкула