БЕЛ Ł РУС

У паветранай прасторы Румыніі перахапілі расійскі дрон

13.09.2025 / 20:34

Nashaniva.com

Пра перахоп расійскага дрона ў небе над Румыніяй паведамілі мясцовыя СМІ. Для перахопу яго з авіябазы Фетэшці паднялі два знішчальнікі F-16, пацвердзіла камандаванне мясцовых Паветраных сіл.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

У Міністэрстве абароны Румыніі ўдакладнілі, што беспілотнік не пралятаў над населенымі пунктамі і не ўяўляў непасрэднай пагрозы бяспецы насельніцтва. Цяпер сітуацыю ў паветры кантралююць РЛС і самалёты.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расійскі дрон у паветранай прасторы Румыніі знаходзіўся каля 50 хвілін і заглыбіўся на 10 кіламетраў ад мяжы. Таксама ён нагадаў, што раней у гэты самы дзень Польшча задзейнічала вайсковы адказ на пагрозу ўдарных дронаў Расіі, якія лёталі над Валынню.

Паводле слоў Зяленскага, Расія нібыта выкарыстоўвае для запуску дронаў у кірунку Валыні паветраную прастору Беларусі. Беспілотнікі таксама фіксавалі ўздоўж усёй паўночнай мяжы Украіны.

Зяленскі чарговы раз падкрэсліў: гэта не выпадковасць, а свядомае пашырэнне вайны. Расія павінна адчуць наступствы гэтых дзеянняў. 

«Санкцыі супраць Расіі патрэбныя. Тарыфы супраць расійскага гандлю патрэбныя. Сумесная абарона патрэбная, і Украіна прапанавала партнёрам стварыць менавіта такую сістэму абароны. Не чакайце дзясяткаў «шахедаў» і балістыку, каб нарэшце прыняць рашэнне», — заклікаў ён заходніх партнёраў.

Чытайце таксама:

Ці павінна НАТА пасля дронавай атакі на Польшчу задзейнічаць 5-ты артыкул? Адназначна — не. Але рэагаваць мусіць рашуча

ЗША паабяцалі абараняць «кожны дзюйм» тэрыторыі НАТА

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу

Міжнародныя эксперты ацанілі расійскі кантынгент на вучэннях «Захад-2025»

Каментары да артыкула