Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ
Фота вызваленага 11 верасня і высланага з Беларусі былога палітвязня Паўла Вінаградава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку ягоная сяброўка, журналістка Алёна Дубовік.
Фота: facebook.com/aliona.shch
«Я пакуль не вельмі разумею, якія пачуцці ў мяне выклікаюць яго абвіслыя скура ў расцяжках, нейкія раны, укусы ад блох па ўсім целе, яго дрэнны сон і пастаянны кашаль па начах, абуджэнне а 6-й раніцы, нават калі спаць можна да перамогі, хаджэнне ад сцяны да сцяны і яго «гэта звычка», — напісала Алёна Дубовік.
Фота: facebook.com/aliona.shch
Фота: facebook.com/aliona.shch
«Ён не першы сябар, які выйшаў з лукашэнкаўскай турмы. Але першы, хто дазволіў так блізка ўбачыць, што яна робіць з беларусамі», — адзначае яна.
Фота: facebook.com/aliona.shch
Фота: facebook.com/aliona.shch
Чытайце таксама:
Вось як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў ШМАТ ФОТА
«Жы-ве Бе-ла-русь!» Палітвязні выйшлі да людзей, што сабраліся іх сустрэць ВІДЭА