БЕЛ Ł РУС

Ілля Шкурын дэбютаваў за новы клуб

13.09.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Беларускі форвард ГКС з Катавіцаў, што перайшоў у футбольную каманду з варшаўскай «Легіі», выйшаў на замену на 59-й хвіліне ў матчы супраць «Лехіі» з Гданьска.

Фота: ГКС Катавіцы

ГКС у той час прайграваў 0:1, а потым прапусціў яшчэ адзін мяч. 

Клуб з Катавіцаў займае 14-ы радок у турнірнай табліцы. 

Ілля перайшоў у ГКС з варшаўскай «Легіі», дзе гуляў ад лютага, але ў гэтым сезоне перастаў трапляць у асноўны склад і не быў уключаны ў заяўку каманды ў асноўны раўнд Лігі канферэнцый. За «Легію» беларус правёў 16 матчаў, забіў два галы.

Перад гэтым ён паспяхова выступаў за «Сталь» з Мельца, правёўшы за клуб 53 матчы і забіўшы 21 мяч. Таксама ў ягонай біяграфіі ў польскай Экстралізе ёсць «Ракуў», там, праўда, згуляў усяго два матчы.

Шкурын у 2020 годзе адмовіўся прыязджаць у нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула