Зяленскі: Расійская аперацыя на Сумшчыне цалкам сарваная
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расійская наступальная аперацыя на Сумы поўнасцю сарваная украінскімі сіламі. Пра гэта ён сказаў 12 верасня пасля пасяджэння Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, піша «Украінская праўда».
Фота: Deepstate
Зяленскі адзначыў, што на Сумшчыне працягваюцца баі ў прыгранічных раёнах, але расійская групоўка на гэтым кірунку страціла наступальны патэнцыял праз вялікія страты.
Акрамя таго, Украіна працягвае актыўна супрацьдзейнічаць расійскім штурмам на Данеччыне і ў Запарожскай вобласці.
Уладзімір Зяленскі таксама паставіў задачу ўзмацніць працу з міжнароднымі партнёрамі для больш аператыўных паставак зброі і надзейнай абароны крытычнай інфраструктуры.
Асобна ён падзякаваў украінскім падраздзяленням за дакладнасць удараў, асабліва па расійскай лагістыцы і паліўнай інфраструктуры.
Чытайце таксама:
УСУ спынілі наступ расійскіх войск у Сумскай вобласці
Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля
Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў