Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут
У выніку вызвалення палітвязняў 11 верасня выйшла з-за кратаў цэлая група журналістаў, звязаных з тэлеканалам «Белсат». Уключэнне іх у спіс можна расцэньваць як вынік цвёрдай палітыкі Польшчы.
Акрамя раней ужо згаданых Ірыны Слаўнікавай і Паўла Мажэйкі, Сярод вызваленых асоб, звязаных з «Белсатам»:
Журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова.
Яе калега Яўген Меркіс.
Журналіст Павел Падабед.
Відэааператар Вячаслаў Лазараў.
Брэсцкая журналістка Алена Цімашчук
Чытайце таксама:
ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч
Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля