БЕЛ Ł РУС

«Мы ўмеем чытаць паміж радкоў». Лукашэнка падзякаваў Трампу і яго жонцы за ліст

11.09.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць падзяку прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і яго жонцы Меланіі за пасланне, перададзенае на яго адрас прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова, піша БелТА.

Фота: Alex Wong / Getty Images

«Перш за ўсё я прашу перадаць Дональду і першай лэдзі ЗША (падзяку) за тыя віншаванні, якія яны накіравалі на мой адрас, і пажаданні. Мы разумеем, умеем чытаць паміж радкоў. Мы вельмі цэнім гэтае пасланне Дональда Трампа,» — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула