БЕЛ Ł РУС

Беларускія мытнікі ўзмацнілі працу зменаў на польскай мяжы

11.09.2025 / 11:56

Nashaniva.com

Яны разлічваюць да закрыцця мяжы прапусціць максімальную колькасць аўтамабіляў на пераходзе для легкавых аўтамабіляў «Брэст» і грузавікоў у «Казловічах» «у выпадку нармальнай падачы і прыёму транспартных сродкаў сумежным бокам», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Фота: Мытны камітэт

У пункце пропуску «Брэст» выезд з Беларусі чакаюць 1550 аўтамабіляў, зарэгістраваных у электроннай чарзе. За апошнія суткі беларускія мытнікі своечасова аформілі ўсе легкавыя аўто і аўтобусы, што прыбылі з тэрыторыі Польшчы — каля 1000 транспартных сродкаў.

Электронная чарга працягне працу і пасля закрыцця пунктаў пропуску на польскім баку.

Нагадаем, Польшча закрывае пераходы на мяжы з Беларуссю з 00:00 12 верасня да асаблівага распараджэння. Гэта датычыцца як пасажырскіх, так і грузавых перавозак. Варшава тлумачыць рашэнне правядзеннем вучэнняў «Захад-2025».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула