У ЗША адпусцілі двух затрыманых па падазрэнні ў забойстве Чарлі Кірка, пошук стралка працягваецца
Два чалавекі, якія лічыліся падазраванымі ў забойстве кансерватыўнага актывіста Чарлі Кірка, былі вызвалены, паколькі ні адзін з іх не мае «сувязі са стральбой». Пра гэта піша CNN са спасылкай на заяву Дэпартамента грамадскай бяспекі штата Юта.
Чарлі Кірк. Фота Alex Brandon / AP
«Праводзіцца расследаванне і вышук стралка», — гаворыцца ў заяве дэпартамента.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней выступіў з заявай з Авальнага кабінета і назваў забойства Кірка «цёмным момантам для Амерыкі».
«Мая адміністрацыя знойдзе кожнага, хто мае дачыненне да гэтага злачынства і іншых актаў палітычнага гвалту, уключаючы арганізацыі, што фінансуюць і падтрымліваюць яго, а таксама тых, хто пераследуе нашых суддзяў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і ўсіх іншых, хто наводзіць парадак у нашай краіне», — заявіў Трамп.
Чытайце таксама:
Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка
Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр