БЕЛ Ł РУС

Што робіцца раніцай чацвярга з выездам з Беларусі?

11.09.2025 / 7:10

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы чацвярга на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаяць 1585 легкавых аўтамабіляў і 67 аўтобусаў.

Нагадаем, што праз 17 гадзін у ноч на пятніцу Польшча цалкам закрые мяжу з-за пачатку беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».

Прапускная здольнасць пераходу складае каля 700 машын у суткі, таму, натуральна, гэтыя машыны не паспеюць прайсці мяжу, як і ўсе аўтобусы.

На літоўскай мяжы на пераходзе «Каменны Лог» — 250 легкавікоў, у «Беняконях» — 160. Чаргі ў аўтобусаў няма.

Чытайце таксама:

Што будзе з аўтобуснымі турамі ў Еўропу пасля закрыцця мяжы з Польшчай

Колькі каштуе дабрацца ў Польшчу за дзень да закрыцця мяжы. Цэны ўражваюць, а махляры не спяць

«Мінсктранс» адмяняе некалькі рэйсаў у Варшаву

Каментары да артыкула