БЕЛ Ł РУС

Зноў арыштаваны былы белсатавец Алесь Любянчук. Ён выйшаў з калоніі паўгода таму

10.09.2025 / 21:40

Nashaniva.com

Аператар цалкам адбыў прызначаны яму трохгадовы турэмны тэрмін.

Алесь Любянчук. Фота Baj.media

Стала вядома пра новы арышт экс-палітвязня Алеся Любенчука. Былы аператар «Белсата» ўтрымліваецца ў СІЗА.

Алесь Любянчук да 2020 года супрацоўнічаў з «Белсатам», трапляў на суткі за працу на паслявыбарчых акцыях пратэсту. Калі праца ў Беларусі стала немагчымай, адышоў ад журналістыкі, але застаўся ў краіне.

Любянчук займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Алесь быў арыштаваны ў маі 2022 года. Яму інкрымінавалі супрацоўніцтва з «Белсатам» як удзел у «экстрэмісцкім фармаванні» і прысудзілі 3 гады зняволення. Любянчук цалкам адбыў прызначанае пакаранне ў калоніі №15 Магілёва і выйшаў па сканчэнні тэрміну ў студзені 2025 года. 

Прычына чарговага арышту пакуль невядомая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула