БЕЛ Ł РУС

Мінскі аўтахаус не аддаваў грошы кліентам за прададзеныя машыны. Афера на мільён даляраў

10.09.2025 / 15:14

Nashaniva.com

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку па заявах кліентаў сталічнага аўтахауса. Яны перадавалі кампаніі па афіцыйных дамовах свае аўтамабілі для продажу. Але ў выніку ні грошай, ні машын так і не ўбачылі, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фота: OL

У міліцыю на аўтахаус ужо звярнуліся каля 40 пацярпелых, якія перадавалі свае іншамаркі для продажу. Па папярэдніх ацэнках, агульная сума шкоды склала больш за $1 млн.

Зараз праводзіцца праверка заяў. Амаль усе аўтамабілі былі прададзены за мяжой.

У міліцыі просяць тых, хто апынуўся ў аналагічнай сітуацыі, звяртацца ў раённы орган унутраных спраў або па тэлефоне 102.

Чытайце таксама:

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты

Каментары да артыкула