Віктар Орбан выказаў салідарнасць з Польшчай у сувязі з атакай дронаў
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на старонцы ў сацсетцы Х напісаў, што парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Польшчы непрымальнае, а Трамп мае рацыю.
Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Denes Erdos
«Венгрыя цалкам салідарная з Польшчай пасля нядаўняга інцыдэнту з дронамі. Парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Польшчы непрымальнае.
Інцыдэнт даказвае, што наша палітыка заклікаў да міру ў расійска-ўкраінскай вайне з’яўляецца разумнай і рацыянальнай. Жыццё ў цені вайны поўнае рызык і небяспек. Прыйшоў час гэта спыніць! З гэтай мэтай мы падтрымліваем намаганні прэзідэнта Дональда Трампа, накіраваныя на дасягненне міру», — напісаў Орбан.