БЕЛ Ł РУС

Польскія вайскоўцы пацвердзілі, што абменьваліся з Беларуссю інфармацыяй аб расійскіх дронах

10.09.2025 / 13:36

Nashaniva.com

Прадстаўнік Аператыўнага камандавання польскай арміі распавёў, што такі абмен інфармацыяй з'яўляецца звыклай справай.

Яцэк Гарышэўскі. Скрыншот відэа TVP

Прадстаўнік Аб'яднанага камандавання Войска Польскага Яцэк Гарышэўскі пацвердзіў, што польская армія абменьвалася з Беларуссю інфармацыяй аб дронах, якія парушылі паветраную прастору Польшчы.

Па словах Гарышэўскага, абмен інфармацыяй з Украінай і Беларуссю не з'яўляецца нечым выключным, пiша Onet.

«Я не хацеў бы абвастраць сітуацыю, вызначаючы, якія дзеянні носяць прапагандысцкі характар. Магу запэўніць, што абмен інфармацыяй ажыццяўляецца кожны раз, калі ёсць такая неабходнасць, з кожным з бакоў», — адзначыў ён.

Ён пацвердзіў, што Польшча абменьвалася інфармацыяй з суседнімі краінамі. Ён дадаў, што многія дроны заляцелі ў Польшчу «з раёна трайнога стыку межаў».

Гарышэўскі падкрэсліў, што працягваюцца даследаванні, ці быў начны інцыдэнт «атакай на Польшчу».

Начальнік беларускага Генштаба Павел Муравейка раней заявіў, што беларускі бок інфармаваў Польшчу пра расійскія беспілотнікі, якія ляцелі ў яе бок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула