Туск: Беспілотнікі ў паветранай прасторы Польшчы былі расійскімі
Прэм'ер Польшчы пракаментаваў залёт беспілотнікаў на тэрыторыю краіны ў выніку абстрэлу Расіяй Украіны.
Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP
«Мінулай ноччу паветраная прастора Польшчы была парушаная велізарнай колькасцю расійскіх дронаў. Тыя дроны, якія ўяўлялі прамую пагрозу, былі збіты. Я знаходжуся ў пастаянным кантакце з генеральным сакратаром НАТА і нашымі саюзнікамі», — заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сацсетцы X.
У паветранай прасторы Польшчы аказаліся па меншай меры восем расійскіх беспілотнікаў, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Масква заўсёды выпрабоўвае мяжу магчымага, і калі не сустракае моцнай рэакцыі, застаецца на новым узроўні эскалацыі», — заявіў ён. Зяленскі назваў гэта «надзвычай небяспечным прэцэдэнтам для Еўропы».
А 9-й раніцы сёння ў Варшаве была сабраная рада бяспекі ў сувязі з начной сітуацыяй.
Чытайце таксама:
Дрон упаў на жылы дом у Польшчы
Польская паліцыя знайшла пашкоджаны дрон пад Бяла-Падляскай
Польшча збірае экстранную раду бяспекі
«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА