БЕЛ Ł РУС

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так

9.09.2025 / 21:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў інтэрв'ю амерыканскаму радыё WABC, у якім заявіў, што вырашэнне канфлікту ва Украіне здавалася яму «самым простым» з усіх, але насамрэч сітуацыя там складаная.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Паводле слоў прэзідэнта ЗША, у сітуацыю з замірэннем заўсёды ўмешваюцца непрадбачаныя абставіны, і яго здзіўляюць паводзіны Пуціна.

«У нас былі выдатныя адносіны, ніякіх праблем. Але, здаецца, што кожны раз, калі я думаю, што мы блізкія да рашэння, ён скідае яшчэ адну бомбу на кагосьці. І гэта проста зусім недапушчальна. Зусім. Я вельмі здзіўлены. Сапраўды, я вельмі здзіўлены.

Я думаў, што гэта будзе лягчэй за ўсё, Расія і Украіна, я сказаў, што ўсё вырашыцца досыць хутка. Але гэта складана. Паміж ім і Зяленскім шмат нянавісці, як вы ведаеце, шмат нянавісці. Шмат варожасці. І праліта шмат крыві», — заявіў Трамп.

Паводле яго слоў, у гэтай вайне штотыдзень гіне ад 5 да 7 тысяч чалавек.

Тым не менш, Трамп рашуча настроены ўсё ж дамагчыся ўрэгулявання гэтага канфлікту. «Мы яго завершым», — выказаў упэўненасць прэзідэнт ЗША.

Пры гэтай нагодзе ён чарговы раз пахваліўся, што з пачатку свайго другога прэзідэнцкага тэрміну нібыта завяршыў сем войнаў, амаль усе з якіх былі «невырашальнымі».

Чытайце таксама:

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ

Трамп расказаў, што разлічвае на хуткую размову з Пуціным

Келаг пра атаку на Кіеў: Гэта не сігнал, што Расія хоча дыпламатычным шляхам скончыць вайну

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы

Трамп дапусціў, што запросіць Пуціна на саміт G20 у Маямі

Каментары да артыкула