Макрон прызначыў новым прэм'ерам Францыі міністра абароны
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прызначыў новым прэм’ер-міністрам краіны былога кіраўніка Міністэрства абароны Себасцьена Лекарню, паведамляе BMFTV.
Себасцьен Лекарню
Себасцьен Лекарню зойме месца Франсуа Байру, які напярэдадні страціў пасаду пасля вынесення яму парламентам вотуму недаверу.
Лекарню з 2022 года кіраваў Міністэрствам узброеных сіл, а раней працаваў міністрам заморскіх тэрыторый, міністрам па мясцовым самакіраванні і дзяржсакратаром па пытаннях экалагічнага пераходу.
Чытайце таксама:
Францыя стаіць на парозе новага палітычнага крызісу
У Францыі парламент выказаў недавер ураду
Тандэм прэзідэнта Францыі і яго прэм'ер-міністра стаў самым непапулярным у сучаснай гісторыі краіны