БЕЛ Ł РУС

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ

9.09.2025 / 20:52

Nashaniva.com

Пенсіянер Леанід Піліпенка ўсё жыццё працаваў мастаком на Добрушскім фарфоравым заводзе. А пасля выхаду на пенсію не захацеў заставацца дома без справы і ўладкаваўся ў сярэднюю школу №3 прыбіральшчыкам. Але творчыя задаткі праявіліся і тут, піша мясцовая раёнка «Добрушскі край».

На ўваходзе ў школу мужчына сваімі рукамі зрабіў арыгінальную сметніцу. Гэта не звычайная металічная канструкцыя, а сапраўдны маленькі твор мастацтва: сметніца вяглядае як элегантны джэнтльмен у фраку з гальштукам-бабачкай, а над ёй размешчаны парасон. Побач майстар прымацаваў тонкі павадок, да якога прычэплены маленькі сабачка.

Леанід Піліпенка прызнаецца, што галоўная мэта гэтай працы — парадаваць дзяцей, якія кожны дзень прыходзяць у школу. Каб зрабіць незвычайную сметніцу, ён выкарыстаў падручныя матэрыялы: трубы ад старых спісаных крэслаў, кавалкі арматуры, што знайшліся дома. З гэтых, здавалася б, нікому не патрэбных рэчаў і з’явілася арыгінальная канструкцыя.

Чытайце таксама:

У Гомелі праходзіць фестываль пясочных скульптур ФОТЫ

Крот-шахцёр, багамол-пераростак і крэйсер «Аўрора». На палях Беларусі зладзілі конкурс фігур з саломы ФОТЫ і ВІДЭА

У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка ВІДЭА

Каментары да артыкула