БЕЛ Ł РУС

У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы

8.09.2025 / 22:41

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі венгерскага выдання Telex, у справе аб шпіёнскай сетцы беларускага КДБ, акрамя былога высокапастаўленага супрацоўніка спецслужбаў Малдовы Аляксандра Балана і беларускага дыпламата ў Чэхіі, фігуруе яшчэ адзін беларус, які жыве ў Польшчы. Ён працуе таксістам і жыве недзе недалёка ад мяжы з Беларуссю, піша Reform.news.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляюць венгерскія журналісты, у ходзе міжнароднай кантрразведвальнай аперацыі спецыялісты выявілі гэтага чалавека:

«Па нашых даных, у ходзе міжнароднай контрразведвальнай аперацыі ў поле зроку спецслужбаў трапіў таксама іншы мужчына-беларус, які жыве ў Польшчы. Гэты мужчына, які жыве ў раёне польска-беларускай мяжы, працуе таксістам і з'яўляецца членам беларускай апазіцыі», — гаворыцца ў матэрыяле Telex.

Выйсці на гэтага беларуса спецслужбам удалося дзякуючы кантактам з беларускімі разведчыкамі, з якімі сустрэчы праводзіў былы намеснік кіраўніка спецслужбаў Малдовы Аляксандр Балан у Будапешце. Прычым гэтыя сустрэчы адбываліся яшчэ на пачатку года.

Расследаванне праводзілася пад эгідай EUROJUST пры ўдзеле спецслужбаў Румыніі, Венгрыі і Чэхіі, а таксама пры падтрымцы пракурораў гэтых краін і Малдовы. У Румыніі быў затрыманы былы кіраўнік Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандр Балан, а з Чэхіі высылаюць афіцэра КДБ Беларусі, які працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём.

Чытайце таксама:

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

У Еўропе выкрылі цэлую беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога малдаўскага спецслужбіста

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж

Каментары да артыкула