БЕЛ Ł РУС

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ

8.09.2025 / 19:55

Nashaniva.com

У размове з выданнем Financial Times міністр энергетыкі ЗША Крыс Райт паведаміў, што Еўропа павінна перастаць купляць нафту і газ у Расіі, калі хоча, каб Вашынгтон зрабіў больш строгімі санкцыі супраць яе.

Крыстафер Райт. Фота: AP Photo/Godofredo A. Vásquez

«Калі еўрапейцы правядуць рысу і скажуць: «Мы не збіраемся купляць больш расійскага газу, мы не збіраемся купляць расійскую нафту». Ці акажа гэта станоўчы ўплыў на тое, што ЗША будуць агрэсіўней [уводзіць санкцыі]? Дакладна», — заявіў Крыс Райт.

На яго думку, краіны Еўропы павінны замест расійскага купляць амерыканскі звадкаваны прыродны газ, а таксама бензін і іншыя віды паліва.

«Расія фінансуе сваю вайсковую машыну за кошт экспарту нафты і прыроднага газу, а калі не будзе еўрапейскіх закупак, то гэта скароціць яе [Расіі] даходы», — дадаў амерыканскі міністр.

Нягледзячы на захаванне абмежаванняў на імпарт вугалю і нафты, расійскі газ працягвае паступаць у краіны Еўрапейскага Саюза. Прычым, як сведчаць свежыя звесткі Еўрастата ў жніўні, аб'ёмы куплянага расійскага газу напярэдадні ўвядзення поўнай забароны на расійскія энергарэсурсы толькі растуць.

Так, паводле звестак Еўрастата, у першай палове 2025 года Еўрапейскі Саюз імпартаваў расійскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) на суму 4,48 мільярда еўра, гэта значыць на 29% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Дзве краіны Еўрасаюза, Венгрыя і Славакія, працягваюць спажываць нават расійскія энергарэсурсы, якія пастаўляюцца праз трубаправоды, і вельмі негатыўна рэагуюць на тое, што Украіна імкнецца спыніць іх транзіт праз сваю тэрыторыю, а таксама падарваць адпаведную інфраструктуру ўнутры Расіі. Пры гэтым, па іроніі лёсу, кіраўнікі гэтых краін Віктар Орбан і Роберт Фіца імкнуцца пазіцыянаваць сябе як палітычных саюзнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Чытайце таксама:

Венгрыя забараніла ўезд камандзіру ўкраінскага падраздзялення, адказнага за атакі на «Дружбу». Гэты вайсковец — этнічны венгр

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў

Еўрасаюз забараняе тэрміналам ЗПГ у Еўропе прымаць газ з Расіі

Прэзідэнтка Еўракамісіі абвясціла аб завяршэнні эры расійскіх нафты і газу ў Еўропе

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Еўрасаюз да канца 2027 года збіраецца цалкам адмовіцца ад закупак расійскага газу

Каментары да артыкула